Расіянін некалькі месяцаў пакутаваў ад катару. Дактары зрабілі яму здымак галавы і адправілі на тэрміновую аперацыю
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Жыхар расійскага Падмаскоўя некалькі месяцаў жыў з малочным зубам у носе, паведаміў тэлеграм-канал SHOT.

22-гадовы хлопец доўга не мог вылечыць катар і звярнуўся ў Далгапрудненскую бальніцу. Там медыкі правялі дыягностыку і знайшлі ў носе пацыента іншародны прадмет. Хлопца тэрмінова адправілі на аперацыю.

Аказалася, дыхаць на поўныя грудзі яму перашкаджаў малочны зуб, які нейкім чынам апынуўся не на сваім месцы. Яго хутка дасталі, а хлопца праз некалькі дзён выпісалі.