Эксперты прадракаюць Трэцюю сусветную вайну цягам найбліжэйшых дзесяці гадоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Сотні спецыялістаў па міжнародных адносінах лічаць, што Трэцяя сусветная вайна непазбежная і, імаверна, выбухне да 2035 года, піша Daily Mail.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: shutterstock.com

Паводле новага апытання Вашынгтонскага аналітычнага цэнтра Atlantic Council, 40,5% апытаных палітычных стратэгаў і экспертаў па глабальных пытаннях чакаюць пачатку буйнога канфлікту з удзелам такіх дзяржаваў, як ЗША, Кітай ці Расія, у найбліжэйшыя дзесяць гадоў.

Большасць тых, хто прадракае сусветную вайну, лічаць, што яна будзе ўключаць выкарыстанне ядзернай зброі і баі ў космасе. Адным з фактараў, якія ўзмацняюць гэтыя прагнозы, называюць стварэнне ў 2019 годзе Касмічных войскаў ЗША пры адміністрацыі Дональда Трампа. На сваім сайце гэтая вайсковая структура заяўляе, што гатовая «стрымліваць і, калі спатрэбіцца, перамагаць любую патэнцыйную пагрозу касмічным магчымасцям ЗША».

Аднак вайна — не адзіная пагроза будучыні. Другой па значнасці глабальнай праблемай эксперты назвалі змяненне клімату. Амаль 30% удзельнікаў даследавання ўпэўненыя, што менавіта кліматычны крызіс стане галоўнай пагрозай чалавецтву да 2035 года.

Іншыя магчымыя пагрозы атрымалі меншую падтрымку: толькі 1,7% апытаных лічаць, што новым глабальным крызісам стане пандэмія, а 5,1% мяркуюць, што свету пагражае эканамічны калапс праз рост фінансавых даўгоў.

У межах даследавання эксперты таксама ацэньвалі імаверныя змены ў міжнароднай палітыцы. Многія чакаюць, што за наступныя дзесяць гадоў уплыў ЗША на сусветнай арэне знізіцца, а глабальныя дэмакратыі працягнуць дэградаваць, скочваючыся ў «дэмакратычную дэпрэсію».

Акрамя таго, 47,4% рэспандэнтаў лічаць, што Кітай створыць афіцыйны альянс з Расіяй, Іранам і Паўночнай Карэяй, які можа стаць процівагай G7. На думку 65% экспертаў, Кітай таксама паспрабуе захапіць Тайвань у найбліжэйшае дзесяцігоддзе — гэта на 15% больш, чым летась.

Што да Расіі, то 45% спецыялістаў дапускаюць, што краіна ўступіць у непасрэднае ўзброенае сутыкненне з NATO. Сярод тых, хто прагназуе Трэцюю сусветную, 69% упэўненыя, што асноўным сцэнарам канфлікту стане менавіта вайна паміж Расіяй і Альянсам.

Акрамя геапалітычных прагнозаў даследаванне закранула сітуацыю на Блізкім Усходзе. Большасць апытаных (62,5%) лічыць, што ізраільска-палестынскі канфлікт застанецца ў замарожаным стане, а 56% прагназуюць нармалізацыю адносін паміж Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй да 2035 года. Аднак толькі 17% вераць, што за гэты час будзе створаная незалежная палестынская дзяржава, і менш за 10% чакаюць пацяплення ў адносінах Ізраіля з Іранам.

Нягледзячы на змрочныя прагнозы, некаторыя перспектывы выглядаюць больш пазітыўна. Напрыклад, 58% рэспандэнтаў упэўненыя, што штучны інтэлект у цэлым станоўча паўплывае на глабальныя працэсы цягам наступнага дзесяцігоддзя.

Тым не менш агульны настрой экспертаў застаецца песімістычным: 62% лічаць, што свет праз дзесяць гадоў стане горшым, чым сёння, і толькі 38% спадзяюцца на паляпшэнне.